Мінскае "Дынама" прайграла ў Маладзечне "Іслачы" — 1:3

Мінскае "Дынама" прайграла ў Маладзечне "Іслачы" — 1:3

У суботу, 25 чэрвеня, прайшлі чарговыя матчы 14-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Маладзечне "Іслач" выйграла ў мінскага "Дынама" — 3:1. У гаспадароў поля вызначыліся Юрый Рыжко (12-я), Аляксандр Алумона (27-я) і Антон Бубноў (51-я), у гасцей — Лука Роткавіч (47-я хвіліна).

Мазырская "Славія" і салігорскі "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1. Андрэй Варанкоў адкрыў лік на 41-й хвіліне. Перамогу гаспадары поля не ўтрымалі, на 83-й вызначыўся Дзмітрый Асіпенка. У Бабруйску "Белшына" выйграла ў "Нафтана" — 1:0. Адзіны гол забіў на Маціяс Сарагоса на 37-й хвіліне.

А 21-й гадзіне на "Барысаў-Арэне" пачаўся матч БАТЭ"Віцебск".

Відэа, як "Крумкачы" ў меншасці абыгралі "Дынама-Брэст"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі