Мінскае “Дынама” перамагло восьмы раз запар у чэмпіянаце КХЛ

27 снежня на лёдзе “Мінск-Арэны” прайшоў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Мінскае “Дынама” прымала аднаклубнікаў з Рыгі.

У першым перыядзе перавага была на баку гасцей — дваццаціхвілінка скончылася з лікам 0:1. Другі перыяд прайшоў без шайбаў і госці зноў утрымлівалі сціплую перавагу. Толькі ў апошнім перыядзе Шарль Лінгле здолеў зраўняць лік — 1:1. Нягледзячы на вялікую колькасць кідкоў, мінчане не змаглі перамагчы ў асноўны час. Толькі ў авертайме Пол Шчэхура здолеў паразіць браму гасцей і прынёс сваёй камандзе восьмую запар перамогу ў чэмпіянаце КХЛ.

29 снежня “зуброў” чакае яшчэ адзін хатні паядынак — яны сустрэнуцца ў “Мінск-Арэне” з падольскім “Віцязем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі