Мінскае "Дынама" перамагло ў гасцях лідэра КХЛ, Мялешка зрабіў хет-трык

Мінскае "Дынама" ў нядзелю атрымала цяжкую гасцявую перамогу над лідэрам чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі магнітагорскім "Металургам" — 4:3 (1:0, 1:1, 1:2, 0:0, 1:0). Па ходу гульні мінчукі выйгравалі 2:0 і 3:1, але ў выніку пераможца вызначыўся па булітах. Адзначым, што ў асноўны час тройчы (!) забіваў дынамавец Дзмітрый Мялешка. Ён жа рэалізаваў і першы буліт, на які гаспадары адказалі трапным кідком. Джэф Плат прамахнуўся, а Пётр Сікора буліт рэалізаваў бездакорна, Роберт Эш два буліты адбіў. Перамога!

Пасля 28 матчаў у мінскага "Дынама" 45 ачкоў, атрымана 11 перамог у асноўны час, 2 перамогі ў авертаймах, 3 — па булітах, прайграна 10 матчаў у асноўны час, па 1 — у авертаймах і па булітах, закінута 88 шайбаў, прапушчана 80. Дынамаўцы займаюць 3-е месца ў Заходняй канферэнцыі, 2-е месца ў дывізіёне Тарасава, 9-е — у агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.

23 лістапада мінскае "Дынама" гуляе ў гасцях з "Атлантам" з Маскоўскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі