Мінскае "Дынама" перамагло па булітах навакузнецкі "Металург"

У суботу мінскае "Дынама"правяло чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. На "Мінск-Арэне" дынамаўцы з цяжкасцю — толькі па булітах — перамаглі навакузнецкі "Металург" — 2:1 (0:0, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0). Глазачаў на 27-й хвіліне лік адкрыў, але гэтую мінімальную перавагу "Дынама" не ўтрымала — на 58-й хвіліне Бумагін закінуў шайбу ў адказ.
Перамогу нашай камандзе прынёс адзіны рэалізаваны буліт, аўтарам якога стаў Дзмітрый Мялешка. Адзначым выдатную гульню Роберта Эша, які не дазволіў гасцям рэалізаваць ніводзін з трох булітаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі