"Мінск" пасля перамогі над "Нёманам" працягвае пагоню за БАТЭ

Чатыры матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу. "Мінск" выйграў у гродзенскага "Нёмана" з лікам 2:0. Галы забілі Дзмітрый Клімовіч (58-я хвіліна) і Сяргей Гігевіч (64-я).
У Бабруйску "Белшына" і "Дняпро" згулялі ўнічыю 1:1. Лік на 24-й хвіліне адкрыў Міхаіл Ярамчук. Магілёўцы здолелі адыграцца ўжо ў даданы да асноўнага час, вызначыўся Фёдар Чарных.

У Наваполацку "Нафтан" перамог брэсцкае "Дынама" — 1:0. Адзіны гол на рахунку Міхаіла Гардзейчука (8-я хвіліна).

"Віцебск" на сваім полі прайграў жодзінскаму "Тарпеда" — 0:1. На 84-й хвіліне вызначыўся Ігар Крывабок.

Яшчэ два матчы пройдуць у нядзелю: "Партызан"БАТЭ, "Шахцёр""Дынама" (Мінск).

У чэмпіянаце лідыруе барысаўскі БАТЭ, у якога 54 ачкі і дзве гульні ў запасе. У "Мінска" 51 ачко, у "Шахцёра" — 45 і гульня ў запасе, у мінскага "Дынама" — 43 і дзве гульні ў запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі