Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету

Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету

Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету 2021 года. Пра гэта было аб'яўлена 19 студзеня на прэс-канферэнцыі ў мінскай ратушы. На ёй прысутнічалі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, мэр Рыгі Ніл Ушакоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.

Ушакоў гаварыў пра тое, што сумесная заяўка Беларусі і Латвіі мае палітычны сэнс, гэта важны сігнал, каб Беларусь і ЕС сябравалі і ўмацоўвалі адносіны. Шорац заявіў, што чэмпіянат свету будзе праведзены на самым высокім узроўні.

Рыга прымала такія спаборніцтвы ў 2006-м, Мінск — у 2014 годзе. Рашэнне аб месцы правядзення сусветнага першынства будзе агучана 19 траўня 2017 года ў Кёльне на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея, інфармуе "Прессбол". Беларусы і латышы маюць канкурэнта — Фінляндыю.

Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету
Фота: tvr.by
Мінск і Рыга падалі сумесную заяўку на правядзенне хакейнага чэмпіянату свету
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі