Міністр: Гісторыю і геаграфію Беларусі варта выкладаць па-беларуску

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў 21 студзеня даў прэс-канферэнцыю ў Мінску. Падчас яе чыноўнік выказаўся пра беларускамоўнае навучанне. "На мой погляд, мы прыйдзем да таго, што ў нас больш за палову прадметаў будуць на беларускай мове", — перадае БелаПАН словы Жураўкова.

Паступовае ўкараненне беларускай мовы ў сістэму адукацыі міністр назваў "нармальнай з'явай" і заклікаў заахвочваць яе.

Па словах міністра, на наступным тыдні ў Мінску адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў школ для абмеркавання выкладання гісторыі і геаграфіі на беларускай мове. "Ёсць пэўны пералік прадметаў, якія, без сумневу, неабходна выкладаць на беларускай мове. Таму што трэба разумець родную мову, і казаць пра гісторыю Беларусі на іншай мове — няправільна. Такое наша меркаванне, і мы гэта ўвядзем", — сказаў Жураўкоў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі