Міністр эканомікі Снапкоў: Дэвальвацыя не карысная для нацвалюты

Беларускім прадпрыемствам не пойдзе на карысць паскораная дэвальвацыя нацыянальнай валюты, як гэта адбываецца ў Расіі і ва Украіне. Пра гэта заявіў у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" міністр эканомікі нашай краіны Мікалай Снапкоў.

Па словах міністра, вялікія тэмпы дэвальвацыі ў суседзяў сапраўды адчувальныя для некаторых прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны, для якіх расійскі рынак з'яўляецца асноўным рынкам збыту прадукцыі. Аднак дзеля іх рабіць дэвальвацыю паскоранамі тэмпамі не будуць, інфармуе БелаПАН.

Снапкоў таксама адзначыў, што для беларускай эканомікі эфект дэвальвацыі не згуляе станоўчую ролю і нават адмоўна адаб'ецца на тых галінах, якія працуюць на ўнутраны рынак, паведамляе РІА "Новости". Фармаваць у Беларусі такія тэмпы дэвальвацыі як у Расіі і Украіне няма фундаментальных макраэканамічных прычын, падкрэсліў міністр.

Нагадаем, раней прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што аслабленне расійскага рубля адмоўна адбіваецца на беларускім экспарце. Справа ў тым, што амаль 92% экспартнай выручкі з Расіі ідзе ў расійскіх рублях.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі