Міністр адукацыі: У педагагічнай сферы патрэбныя матываваныя маладыя людзі

Міністр адукацыі: У педагагічнай сферы патрэбныя матываваныя маладыя людзі

У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" міністр адукацыі Ігар Карпенка гаварыў пра запланаваныя змены ў паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Сярод іх ён прыгадаў, што выпускнікі педкласаў будуць паступаць у ВНУ па выніках сумоўя. У педагагічнай сферы патрэбныя матываваныя маладыя людзі, адзначыў міністр.

Карпенка адзначыў, што ў ВНУ павінны паступаць абітурыенты з высокімі баламі ў атэстатах, а не з пяцёркамі і шасцёркамі. Ён прыгадаў цэнтралізаванае тэставанне — "справядлівы спосаб атрымаць доступ да вышэйшай адукацыі", ды згадаў пра мінусы ЦТ.

Карпенка: "Хаця цяпер часам ідзе размова, што мы за гэтымі сетыфікатамі [ЦТ] часам не бачым асобу абітурыента. І, дарэчы, кіраўнік дзяржавы, калі прызначаў мяне на гэтую пасаду, таксама пра гэта гаварыў. Вось тут трэба таксама падумаць, што мы можам зрабіць для таго, каб убачыць, наколькі малады чалавек матываваны на тую ці іншую прафесію".

Гэта тэма для абмеркавання прафесіяналаў сістэмы вышэйшай адукацыі і шырокай грамадскасці, сказаў Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, цяпер ідзе праца над унясеннем дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі. Але аб глабальных зменах гаворкі няма. Міністр перакананы, што сістэме адукацыі патрэбнае толькі ўдасканаленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі