Міністр адукацыі падпісаў загад аб новых формах працы ў шосты школьны дзень

Міністр адукацыі падпісаў загад аб новых формах працы ў шосты школьны дзень

У чацвер, 19 студзеня, міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад пра новыя формы працы ў шосты школьны дзень. Падчас наведвання Гацукоўскай сярэдняй школы ў Слуцкім раёне ён заявіў, што ў суботу для вучняў і бацькоў плануецца праводзіць кансультацыі па вучэбных прадметах — своеасаблівыя дадатковыя заняткі, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял. На думку Карпенкі, у шосты дзень у школе павінен быць задзейнічаны ўвесь педагагічны склад, а не толькі псіхолаг і класны кіраўнік, інфармуе прэс-служба Мінадукацыі.

Паводле слоў міністра, кансультацыі з бацькамі па пытаннях навучання дзяцей выносяцца на шосты школьны дзень, бо "функцыя бацькоў у адукацыйным працэсе вельмі важная". Ігар Карпенка лічыць, што бацькі не павінны вырашаць за дзіця задачы па матэматыцы. Калі ў дзіцяці нешта не атрымліваецца, бацькі, каб вырашыць праблему, павінны пагаварыць пра гэта з настаўнікам.

Правядзенне для вучняў 9-11-х класаў факультатыўных заняткаў у суботу мусіць разгрузіць асноўны вучэбны тыдзень. Карпенка падкрэсліў, што новы дакумент не вызначае пералік канкрэтных мерапрыемстваў, неабходных для правядзення ў 6-ы школьны дзень. Гэта будзе знаходзіцца ў кампетэнцыі ўстаноў адукацыі. З наступнага тыдня пачнецца маніторынг арганізацыі працы ў суботу ў адпаведнасці з новаўвядзеннямі.

Як вядома, пяцідзённы вучэбны тыдзень у Беларусі ўстаноўлены з 2008 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі