Міністр адукацыі Карпенка: Цяпер перачытваю “Яўгенія Анегіна”

Міністр адукацыі Карпенка: Цяпер перачытваю “Яўгенія Анегіна”

Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка ў ліку афіцыйных асоб адкрываў Міжнародную кніжную выставу ў Мінску. Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў міністра, якую апошнюю кнігу ён прачытаў.

Ігар Карпенка: “Чытаю “Яўгенія Анегіна”. І ведаеце, чаму? Бо калі Башмет разам з Хабенскім прывезлі сюды гэтую кампазіцыю ў мінулым годзе, то я вырашыў перачытаць”.

“Анегін” у аўтарскай версіі Башмета быў паказаны ў Мінску амаль чатыры месяцы таму, 28 верасня 2016 года. У школе “Яўгенія Анегіна” праходзяць у дзявятым класе.

Нагадаем, Ігара Карпенку прызначылі на пасаду міністра адукацыі 15 снежня 2016 года. Да прызначэння ён займаў пасаду намесніка старшыні Мінгарвыканкама і старшыні Камуністычнай партыі Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі