Міністр абароны расказаў, ці будзе Беларусь супрацьстаяць гібрыднай вайне

Міністр абароны расказаў, ці будзе Беларусь супрацьстаяць гібрыднай вайне

Ваенная дактрына Беларусі прадугледжвае адказ на ўсе віды агрэсіі, у тым ліку на так званую "гібрыдную вайну". Пра гэта заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў, які сёння прадстаўляе ваенную дактрыну ў Палаце прадстаўнікоў.

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук пацікавіўся ў міністра, ці плануецца ў новай дактрыне процідзеянне так званай "гібрыднай вайне".

Раўкоў: "Гэта сумесь разнастайных формаў і спосабаў дзеяння, традыцыйных і нетрадыцыйных. А якая яна будзе — абстаноўка пакажа... Мы прадугледжваем ваеннай дактрынай усё".

Разам з тым міністр паведаміў, што Расія застаецца галоўным саюзнікам Беларусі. "Мы ў адной Саюзнай дзяржаве. Мы звязаныя кучай дамоўленасцяў. Мы адной крыві — славяне", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі