Міністэрства гандлю прыпыняла працу 12 кавярняў і крамаў у Салігорску

Міністэрства гандлю прыпыняла працу 12 кавярняў і крамаў у Салігорску

Міністэрства гандлю прыпыняла працу 12 кавярняў і крамаў у Салігорску. Праверкі выявілі, што 83% гандлёвых аб'ектаў, якія наведалі кантралёры, рэалізоўвалі пратэрмінаваную кулінарную і малочную прадукцыю (а сярод яе і тую, што прызначаная для дзяцей), каўбасныя, мясныя і хлебабулачныя вырабы.

Таксама не выконваўся зацверджаны абавязковы асартыментны пералік тавараў. Былі выяўленыя факты прадастаўлення непраўдзівай інфармацыі пра тавары, парушэнні пры афармленні цэннікаў і нават ашуканне спажыўцоў. Напрыклад, у двух кавярнях асобныя віды кулінарных вырабаў наведвальнікі атрымлівалі на 17% меншымі.

На вінаватых асобаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Інфармацыю пра вынікі праверак Мінгандлю адправіла для рэагавання ў Мінскі аблвыканкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі