Мінінфармацыі вынесла чарговыя папярэджанні рэгіянальным выданням

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні двум выданням з Барысава — грамадска-палітычнаму штотыднёвіку “Борисовские новости” і газеце “Рекламный Боржоми”. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў са спасылкай на заснавальніка і галоўнага рэдактара выдання Анатоля Букаса.

Падстава для папярэджання стала скарачэнне “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных звестках выданняў. Нагадаем, што некалькі дзён таму аналагічныя папярэджанні атрымалі газеты “Intex-Press” з Баранавічаў і “Ганцавіцкі час”. Таксама пісьмовае папярэджанне атрымала таксама рэдакцыя “Газеты Слонімскай”.

Мінінфармацыі вынесла папярэджанні тром рэгіянальным газетам

Як даведалася Еўрарадыё, у дзяржаўных газетах такія ж скарачэнні. Выданне Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — газета “Рэспубліка”, апошні нумар за 27 лютага наогул не указвае, ад каго атрымала рэгістрацыю. Тут пішуць проста: “рэгістрацыйнае пасведчанне №4 ад 19 лютага 2009 года”.

Ці атрымае “Рэспубліка” папярэджанне ад Мінінфармацыі?

Фота — baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі