Мінінфармацыі не будзе правяраць эфір расійскіх каналаў

Міністэрства інфармацыі Беларусі не збіраецца правяраць расійскія каналы на прыкметы парушэння Крымінальнага кодэксу. Такую выснову можна зрабіць з адказу намміністра Сяргея Хільмана на калектыўны зварот грамадзян, які атрымала намесніца каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Мінску Галіна Каржанеўская.

"Кантроль пераліку распаўсюджваемых тэлеканалаў, прыцягненне да адказнасці парушальнікаў здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”, - цытуе адказ прэс-служба БХД.

Актывісты БХД, абураныя "неаб'ектыўным асвятленнем драматычных падзей ва Украіне тэлевізійнымі каналамі "Россия-1", "Россия-24", "Russia Today" і іншымі расійскімі тэлеканаламі, якія трансліруюцца ў нашай краіне", распачалі збор подпісаў з мэтай спыніць вяшчанне найбольш заангажаваных тэлепраграм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі