Мінінфарм Беларусі вынес папярэджанне А1

Чыноўнікі заўважылі парушэнне "падчас маніторынгу інфармацыі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Чыноўнікі заўважылі парушэнне "падчас маніторынгу інфармацыі" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

13 красавіка Мінінфарм Беларусі вынес пісьмовае папярэджанне унітарнаму прадпрыемству А1, "распаўсюджвальніку прадукцыі тэлевізійных СМІ". Прычынай называецца "распаўсюд Setanta Sports на voka.tv".

Сцвярджаецца, што "падчас маніторынгу інфармацыі, змешчанай на інтэрнет-рэсурсе voka. tv, устаноўлена наяўнасць прапановы да прагляду тэлеканалаў "Setanta Sports". А дазволу на распаўсюд у РБ гэтай прадукцыі замежнага СМІ на сённяшні дзень няма. Таму А1 "загадана ліквідаваць дапушчанае парушэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку".

Дазволы Setanta Sport 1 і Setanta Sport 2 спынілі сваё дзеянне з 12 красавіка. Мінінфарм тыдзень таму паведаміў, што трансляваць згаданыя спартыўныя тэлеканалы забаронена. Прычына такога рашэння не называлася. Чыноўнікі спаслаліся на рашэнне міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У Setanta Sports (гэта міжнародная тэлекампанія з офісамі ў Дубліне і Тбілісі) не выключаюць, што ануляванне ліцэнзіі можа быць звязана з пазіцыяй тэлекампаніі адносна вайны ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі