Мінгарвыканкам забараніў праводзіць у Мінску антываенныя пікеты

Усяго было пададзена каля 20 заявак, у тым ліку паэтам Славамірам Адамовічам, намеснікамі старшыні руху "За Свабоду" Юрыем Губарэвічам і Алесем Лагвінцом. Ва ўсіх выпадках заяўкі былі адхіленыя. На думку мінскіх чыноўнікаў, адзінкавыя пікеты будуць перашкаджаць кіроўцам і наносіць шкоду зялёным насаджэнням.

Рух "За Свабоду" выступіў з ініцыятывай арганізацыі "каруселі пікетаў", прапанаваўшы кожны дзень падаваць заяўкі на іх правядзенне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі