Мінгарвыканкам выбраў пераможца сярод помнікаў карове (фота, відэа)

25 сакавіка МІнгарвыкам падвёў вынікі конкурсу на лепшы помнік карове каля Камароўскага рынку. Як паведамляе tut.by, пераможцам стаў праект скульптара Мікалая Байрачнага. Агулам у конкурсе прымалі ўдзел 27 аўтараў.

Па словах скульптара, яго карова быдзе вылучацца сярод астатніх кампазіцый каля рынку сваёй святочнасцю, якую стварае вянок у яе на галаве. Байрачны нагадвае, што гэта даўняя традыцыя, калі на Тройцу гаспадары гэтак упрыгожвалі сваіх кароваў.

Бронзавая жывёла будзе зробленая ў натуральную велічыню, таму дзецям на ёй фатаграфавацца будзе не вельмі зручна. Зрабіць фатаздымак можна будзе на лавачцы каля жывёлы.

Аўтар кажа, што ў найлепшым разе помнік карове ў Мінску паставяць не раней, чым увосень, а то  і ўзімку. Дапрацаваць мадэль павінна яшчэ Рэспубліканская мастацка-экспертная рада па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве. А потым праект яшчэ пройдзе іншыя ўзгадненні.

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі