Мінгарвыканкам не дазваляе праводзіць пікеты актывістам Руху "За Свабоду"

Актывістам Руху "За Свабоду" адмовілі ў правядзенні пікетаў па распаўсюду інфармацыі аб прапановах Аляксандра Мілінкевіча па вырашэнню сацыяльна-эканамічных праблем, паведамляе сайт Мілінкевіча.

У сваім адказе Намеснік старшыні гарвыканкама заяўляе, што пікетаванне на пляцоўцы каля гіпермаркета "Гіппа" у Серабранцы, а таксама побач з будынкам ГЦ "Максімус" У Сухараве будзе перашкаджаць руху пакупнікоў і замінаць бесперабойнай працы гандлёвых аб'ектаў. У сувязі з гэтым Мінгарвыканкам не дазваляе правядзенне пікетаў.

Заяўнік пікету, палітык Алесь Лагвінец адзначае, што адмовы ў правядзенні акцый парушаюць правы грамадзянаў на пікетаванне і атрыманне ўсебаковай інфармацыі. Чыноўнікі нават не прапанавалі альтэрнатыўнага месца правядзення пікета.

Менавіта пляцоўка каля гіпермаркета "Гіппа" падчас выбарчых кампаніяў рэгулярна вызначаецца ўладамі як афіцыйнае месца для правядзення агітацыйных пікетаў. Увесну там, падчас мясцовых выбараў, усталёўваліся вялізныя стэнды з агітацыйнай прадукцыяй, раздаваліся агітацыйныя улёткі, і гэта нікога не бянтэжыла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі