Мінгарвыканкам: Мы не вырашалі кансерваваць будаўніцтва "Газпрам-цэнтра"

Мінгарвыканкам: Мы не вырашалі кансерваваць будаўніцтва "Газпрам-цэнтра"

Пра кансервацыю будаўніцтва "Газпрам-цэнтра" пакуль гаворкі няма, хаця там амаль нічога не будуецца. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, быццам беларуская даччыная кампанія "Газпрама" плануе закансерваваць будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу на месцы былога аўтаваказала "Маскоўскі". Прычынай неафіцыйна называецца падзенне даходаў кампаніі.

Бутрым патлумачыў, што напрыканцы жніўня забудоўшчык падаў акт аб прыпыненні працы на аб'екце ў сувязі з недастатковым фінансаваннем. Па яго словах, працы могуць быць прыпыненыя максімум на тры месяцы. Пасля гэтага трэба альбо прыступаць да кансервацыі або далейшага будаўніцтва.

На будаўніцтве "Газпрам-цэнтра" прайшло ўжо тры месяцы, але ўлады не выстаўлялі забудоўшчыку ніякіх пртэтнзіяў, бо не бачаць парушэнняў. "Яны могуць выйсці на працу, дзве рыдлёўкі ўторкнуць, а потым зноў падоўжыць на тры месяцы. Паводле закону такое можна", — патлумачыў Бутрым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі