Мінгарвыканкам адмяніў сустрэчу з арганізатарамі Дня Волі

Мінгарвыканкам адмяніў сустрэчу з арганізатарамі Дня Волі

20 сакавіка у 17.00 у Мінгарвыканкаме павінна была прайсці сустрэча арганізатараў святкавання Дня Волі з гарадскімі чыноўнікамі. Як стала вядома Еўрарадыё, сустрэча была адмененая за некалькі гадзін да пачатку:

"Мне патэлефанаваў з Мінгарвыканкаму спадар Уральскі і паведаміў, што сустрэча адмяняецца. Прабачыўся. Паведаміў таксама, што аб атрыманні дазволу на заяўленае мерапрыемства альбо яго забароне мяне праінфармуюць асобна. Я лічу, што ва ўладаў дагэтуль няма адзінага меркавання, што рабіць з акцыяй на Дзень Волі. Таму складваецца вось такая сітуацыя, калі мы не маем ні дазволу, ні забароны. А да Дня Волі застаецца усяго некалькі дзён", ― сказаў адзін з заяўнікаў акцыі, Зміцер Каспяровіч.

Адказ з Мінгарвыканкама ён павінен атрымаць да канца дня 20 сакавіка. Акцыя запланаваная на 25 сакавіка. Яе заяўнікі хочуць прайсці шэсцем па праспекце Незалежнасці ад Акадэміі навук да парку імя Янкі Купалы.

Іншыя палітычныя сілы разглядаюць свае варыянты шэсця. У прыватнасці, Мікалай Статкевіч ужо заявіў пра намер давесці калону людзей да плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі