Мінэнерга: Астравецкая пляцоўка для АЭС найменш вывучаная

У Міністэрстве энергетыкі не пацвярджаюць інфармацыю, што Астравецкая пляцоўка з'яўляецца найболей зручнай для будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Паведамленні пра гэта распаўсюдзілі раніцай 24 верасня інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Інтэрфакс". Яны спасылаліся на спецыялістаў Дырэкцыі па будаўніцтве АЭС.

Аднак, па словах прэс-сакратара Мінэнерга Людмілы Зяньковіч, чалавек, які распаўсюдзіў гэтую інфармацыю, не ведаў высноваў дзяржаўнай камісіі, якая засядала 23 верасня. Па яе словах, учора на паседжанні дзяржкамісіі пытанне аб прыярытэце наогул не стаяла.

Прэс-сакратар міністэрства адзначыла, што Астравецкая пляцоўка, па словах прэс-сакратара, найменш вывучаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі