Мінчукі патрабуюць спыніць выкарыстанне мазуту пры працы Мінскай ЦЭЦ-4

Мінчукі патрабуюць спыніць выкарыстанне мазуту пры працы Мінскай ЦЭЦ-4

Экалагічная петыцыя з'явілася на сайце petitions.by. Мінчукі патрабуюць спыніць выкарыстанне мазуту пры працы Мінскай ЦЭЦ-4. 

Па словах аўтараў звароту, з 20 студзеня ў мінскім мікрараёне Сухарава немагчыма адчыніць фортку: з вуліцы моцна пахне мазутам і растваральнікамі. Паведамляецца, што гэты пах "з'явіўся пасля пачатку праверкі нейкага абсталявання на Мінскай ЦЭЦ-4".

Аўтары петыцыі звяртаюцца да Мінгарвыканкама і РУП "Мінскэнерга": "Просім спыніць гэты здзек з людзей: спыніць выкарыстоўваць мазут пры працы Мінскай ЦЭЦ-4 і ліквідаваць непрыемны, з'едлівы пах. Многія скардзяцца на галавакружэнне і млоснасць. Спаць ноччу немагчыма праз едкі пах".

У сацсетках жыхары Сухарава, Чырвонага Бора і Малінаўкі скардзяцца, што ўжо некалькі тыдняў на іх вокнах і аўтамабілях асядае сажа. 

У "Мінскэнерга" заяўляюць, кацельня Мінскай ЦЭЦ-4 з 8 студзеня працуе на сумесі прыроднага газу і мазуту. Прычым мазут складае 55%. Па словах энергетыкаў, абсталяванне спраўнае, а мазут адпавядае нарматывам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі