Мінчука, у якога на Новы год страляў міліцыянт, перавялі з рэанімацыі ў СІЗА

Мінчука, у якога на Новы год страляў міліцыянт, перавялі з рэанімацыі ў СІЗА

28-гадовага мінчука Андрэя, у якога 1 студзеня страляў міліцыянт, перавялі са шпіталя ў СІЗА, паведамляе tut.by са словаў сяброў мінчука.

Тым часам 23-гадовы сяржант міліцыі, які страляў у мінчука, знаходзіцца ў адпачынку. Пра гэта журналістам распавялі ў дзяжурнай частцы РУУС Маскоўскага раёна.

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося зранку 1 студзеня ў шматкватэрным доме на праспекце Любімава ў Мінску. Адзін з суседзяў папрасіў гаспадароў кватэры, дзе жыве маладая сям'я, пацішыць гук у тэлевізары. Потым у гэтую ж кватэру з'явіўся міліцыянт. Іх размова з гаспадаром адбывалася сам-насам і цягнулася дзве хвіліны, пасля чаго міліцыянт адкрыў страляніну. Па версіі міліцыі, малады чалавек спрабаваў забраць у міліцыянта зброю і некалькі раз стукнуў яго. Падчас барацьбы міліцыянт стрэліў у мінчука.
 
Абодвух даставілі ў вайсковы шпіталь. Андрэй быў шпіталізаваны з двума агнястрэльнымі раненнямі, сержант міліцыі — з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, ўдарамі мяккіх тканін цемянной вобласці, кровападцёкам шыі і ударам грудной клеткі. Міліцыя паведаміла, што мінчук падчас здарэння быў нецвярозы: у яго крыві было каля 2 праміле алкаголю.

У палату да параненага мінчука не пускалі нават сваякоў, да яе выставілі канвой.

На Андрэя пачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі