Мінчук зарэгістраваў прадпрыемства з дапамогай пашпарта нябожчыка

Пашпарт памерлага чалавека выкарыстоўваў у сваіх махінацыях мінчук, які падазраецца ў махлярствах. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, ён мінулай восенню зарэгістраваў камерцыйнае прадпрыемства, якое заключала дамовы на набыццё харчовых тавараў.
Аднак у пазначаныя тэрміны ні тавар, ні грошы не вярталіся. Паводле папярэдніх звестак страты ад дзейнасці махляра склалі каля 10 тысяч долараў.

Як паведамляе БЕЛТА, яшчэ 9 тысячамі долараў махляр завалодаў, калі арганізаваў афёру з прыгонам аўтамабіля. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі