Мінчанку "на Audi з чырвоным бамперам" знайшлі забітай у Вілейскім раёне

Мінчанку "на Audi з чырвоным бамперам" знайшлі забітай у Вілейскім раёне

Маладую маму Таццяну Курсевіч, якая ў сярэдзіне лістапада знікла разам з машынай — Audi з чырвоным бамперам, 1 снежня знайшлі забітай. Жанчыну шукала і міліцыя, і добраахвотнікі з атрада "Анёл". Яе цела было закапанае ў гаспадарчай пабудове побач з домам у Вілейскім раёне. Там жа знайшлі і аўтамабіль.

Яшчэ 24 лістапада Следчы камітэт пачаў справу аб забойстве жанчыны. Пры пошуках выкарысталі прыбор падземнага зандавання — геарадар.

Мінчанку "на Audi з чырвоным бамперам" знайшлі забітай у Вілейскім раёне

Па падазрэнні праваахоўнікі затрымалі сужыцеля жанчыны. Спачатку ён сцвярджаў, што не мае дачынення да яе знікнення, і казаў, што мае алібі. Пазней пачаў блытаць следства. "На адным з допытаў мужчына заявіў, што закапаў цела жанчыны ў лесе, што ўскладніла пошукі", — распавёў падрабязнасці намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Яўген Архірэеў.

Падазраваны не прызнае віну ў поўным аб'ёме. Следчыя дзеянні працягваюцца.

Відэа: Следчы камітэт Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі