Мінчанка хавалася ад пажару ў гардэробнай (фота, відэа)

Мінчанка хавалася ад пажару ў гардэробнай (фота, відэа)

Прыкладна ў 5.30 раніцы 9 чэрвеня мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вул. Народнай, 19. Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што на другім паверсе пяціпавярховіка адкрытым полымем гарыць кватэра.  

Ратавальнікі выявілі, што ў жылым пакоі кватэры загарэлася маёмасць. У суседнім пакоі ў гардэробнай ратавальнікі знайшлі і выратавалі жанчыну. У непрытомным стане яе перадалі брыгадзе медыкаў. Ёй зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і даставілі ў лякарню хуткай дапамогі. Стан жанчыны цяжкі, яе дадзеныя высвятляюцца.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар у 5.43.

Агонь пашкодзіў маёмасць у жылым пакоі, калідоры і кухні. Таксама закураныя кватэра і пад'езд.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі