Стала дакладна вядома, на колькі трэба здаць ЦТ у гэтым годзе

Міністэрства адукацыі зацвердзіла ніжнія парогавыя значэнні балаў цэнтралізаванага тэставання, якія будуць прыроўненыя да нездавальняючых адзнак. Адпаведную пастанову ведамства выдала 8 красавіка 2015 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінадукацыі.

Ніжнія парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце пакінутыя на ўзроўні 2014 года, а ніжэйшыя парогавыя значэнні прахадных балаў па другім профільным прадмеце апусціліся на пяць пунктаў.

Цяпер па першым прадмеце профільнага выпрабавання па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі трэба набраць ад 15 балаў; па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі новага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах — ад 20 балаў. Што да тэстаў па другім прадмеце профільнага выпрабавання, то тут нарматывы ніжэйшыя — матэматыка, фізіка, хімія, біялогія — ад 10 балаў; гісторыя Беларусі, сустветная гісторыя найноўнага часу, геаграфія, замежныя мовы — ад 15 балаў.

Тэкст па рускай ці беларускай мове трэба напісаць не меней чым на 10 балаў, за выключэннем некаторых філалагічных спецыяльнасцяў.

Ніжнія парогавыя адзнакаў ЦТ зацверджаныя і для некаторых спецыялізаваных ВНУ. Так, у навучальных установах Мінабароны, МНС, Дзяржпамежкамітэту, на ваенныя факультэты цывільных ВНУ, а таксама ў ВНУ па групах спецыяльнасцяў “вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства”, “Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалаводства”, “сельскае будаўніцтва і ўпарадкаванне тэрыторый”, “меліярацыя і водная гаспадарка”, “аграінжынерыя”, у МУС (толькі на месцы дадатковага набору) трэба напісаць тэст усяго на 5 балаў, каб паўдзельнічаць ва ўступнай кампаніі.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі