Мінадукацыі зацвердзіла графік ЦТ: калі здаваць, дзе рэгістравацца?

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання. Як паведаміла БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства, выпрабаванні будуць праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень — 2 ліпеня.

У параўнанні з мінулым годам у пералік тэстаў уведзеная кітайская мова, а ЦТ па геаграфіі і сусветнай гісторыі правядуць адначасова, у адзін дзень.

Вось у якім парадку сёлета здаюць ЦТ:

беларуская мова 14 чэрвеня (нядзеля);
руская мова15 чэрвеня (панядзелак);
грамадазнаўства17 чэрвеня (серада);
біялогія19 чэрвеня (пятніца);
матэматыка 20 чэрвеня (субота);
гісторыя Беларусі22 чэрвеня (панядзелак);
хімія23 чэрвеня (аўторак);
фізіка24 чэрвеня (серада);
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня (чацвер);
сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія27 чэрвеня (субота)

Таксама зацверджаны пералік пунктаў правядзення ЦТ і час яго пачатку, час працы пунктаў рэгістрацыі. Напрыклад, пункты рэгістрацыі на ЦТ будуць працаваць з 9.00 да 19.00 (у суботу і ў нядзелю — з 9.00 да 18.00).

Сёлета можна зарэгістравацца на ЦТ:

Мінск

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце, БДУ, БНТУ і яго філіял — Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж, БДУІР, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, медыцынскі ўніверсітэт, БДЭУ, БДПУ, БДТУ, універсітэт культуры, лінгвістычны ўніверсітэт, МІТСО, індустрыяльна-педагагічны каледж, ваенная акадэмія, універсітэт фізкультуры, акадэмія МУС, аўтамеханічны каледж, прыватны інстытут “БІП — інстытут правазнаўства”;

Брэсцкая вобласць

Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт, БрДУ, БарДУ, Баранавіцкі тэхналагічны каледж, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;

Віцебская вобласць

Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт, ВДУ, Віцебскі медуніверсітэт, ветэрынарная акадэмія, Аршанскі механіка-эканамічны каледж, Полацкі дзяржуніверсітэт;

Гомельская вобласць

БДУТ, гандлёва-эканамічны ўніверсітэт, Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт, ГДУ, Гомельскі медуніверсітэт, Мазырскі педуніверсітэт, Светлагорскі індустрыяльны каледж;

Гродзенская вобласць

ГрДУ і яго структурныя падраздзяленні — Лідскі каледж і Ваўкавыскі каледж, Гродзенскі аграрны ўніверсітэт;

Мінская вобласць

Маладзечанскі політэхнічны каледж, Салігорскі горна-хімічны каледж, Барысаўскі політэхнічны каледж;

Магілёўская вобласць

Бабруйскі аўтатранспартны каледж, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, бабруйскі філіял БДЭУ, Клімавіцкі аграрны каледж, Магілёўскі каледж харчавання, МДУ імя А.Куляшова.

Рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ пачнецца 2 траўня (апошні дзень — 1 чэрвеня). А каб прайсці ЦТ у рэзервовы дзень, трэба рэгістравацца асобна, з 26 па 29 чэрвеня. Гэта можна зрабіць у БДУ, Беларуска-Расійскім універсітэце, БрДТУ, ГрДУ, Віцебскім тэхналагічным універсітэце і Гомельскім тэхнічным універсітэце.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі