Мінадукацыі паведаміла, што наведванне 6-га школьнага дня будзе добраахвотным

Мінадукацыі паведаміла, што наведванне 6-га школьнага дня будзе добраахвотным

Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла, што наведванне шостага школьнага дня будзе добраахвотным. Міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад "Аб удасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня" 19 студзеня. Цяпер жа на сайце міністэрства з'явіўся адмысловы каментар, паколькі дакумент выклікаў "грамадскі рэзананс". У ім падкрэсліваецца, што паводле заканадаўства працоўны тыдзень педагогаў не павінен перавышаць 36 гадзінаў. А ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі прадугледжаны шасцідзённы школьны тыдзень. "І ніякіх зменаў у гэтай частцы загад міністра не прадугледжвае", — адзначае прэс-служба Мінадукацыі.

У дакуменце даручаецца кіраўнікам школаў і гімназій забяспечыць планаванне выхаваўчай працы ў шосты школьны дзень у адпаведнасці з рэкамендацыямі Мінадукацыі. Пры гэтым прадугледзець працу аб'яднанняў па інтарэсах па розных профілях, накірунках дзейнасці. Адзначаецца, што ў суботу максімальна занятымі ў мерапрыемствах павінны быць вучні, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі, стаяць на розных катэгорыях прафілактычнага ўліку.

Больш падрабязна каментар Мінадукацыі гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі