Мінадукацыі: Абітурыентаў стала менш з-за дэмаграфічнай ямы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна:



"Мінулы год і гэты — паказальныя ў плане змяншэння колькасці абітурыентаў. А пасля мусіць быць рост колькасці”.



Нагадаем, сёлета на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі запісалася больш за 105 тысяч абітурыентаў. Летась ахвочых паступіць ва ўніверсітэт было на 12 тысяч больш. Першае тэставанне, па беларускай мове, пройдзе 14 чэрвеня.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі