Мілінкевіч: Частка кандыдатаў-дэмакратаў "выраслі", а некаторыя лянаваліся

Лідэр аргкамітэта Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем у Беларусі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ён параўнаў выбары з прэзідэнцкімі і адзначыў, што цяпер дзяржава правяла іх трохі лепш.  
Мілінкевіч кажа, што на цяперашніх выбарах рэгістравалі кандыдатамі амаль ўсіх, хто хацеў, дазвалялі вольна праводзіць пікеты. "Але любыя зрухі ў лепшы бок былі знішчаныя тым, што апазіцыю не пусцілі ў выбарчыя камісіі. Перамагаць у такіх умовах зусім немагчыма", - сказаў палітык.

Ён сцвярджае, што можа назваць 30-40 апазіцыянераў, якія маглі б рэальна прайсці ў парламент. Паводле Мілінкевіча, кандыдаты "выраслі і граматна праводзілі сваю выбарчую кампанію", але было шмат людзей, якія лянаваліся і не верылі, што ў іх ёсць шансы і проста змазалі выбарчую кампанію.

Мілінкевіч заявіў, што збіраецца ўздзельнічаць у будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі