Міліцыя зладзіла "хапун" у офісе Беларускай партыі "Зялёныя"

Міліцыя зладзіла "хапун" у офісе Беларускай партыі "Зялёныя"

24 сакавіка прыкладна ў 18:00 міліцыянты прыйшлі ў офіс Беларускай партыі "Зялёныя" на вуліцы Фабрыцыуса ў Мінску. У той момант там праходзіў збор сродкаў для актывістаў, якіх затрымалі цягам трох апошніх дзён. Людзі ў форме заблакавалі ўваход у памяшканне, а пасля, дачакаўшыся транспарту, адвезлі прысутных у РУУС Маскоўскага раёна.

Пры гэтым міліцыянты казалі затрыманым, што яны не затрыманыя, а ў аддзяленне іх вязуць "для высвятлення абставінаў".

Сярод тых, хто апынуўся ў "сінім бусе", Хрысціна Чарняўская з таварыства "Зялёная сетка", гісторык Уладзімір Валодзін, культуролаг Максім Жбанкоў, журналісты Алесь Залеўскі з тэлеканала "Белсат" і Галіна Абакунчык з радыё "Свабода". Па звестках Крысціны Бярдынскіх з украінскага выдання "Новое время", якую даставілі ў Маскоўскі РУУС у тым жа мікрааўтобусе, усяго затрымана 13 чалавек.

Пазней стала вядома, што журналістаў адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі