Міліцыя затрымала мінчука, падазраванага ў спробе згвалтавання

Міліцыя затрымала мінчука, падазраванага ў спробе згвалтавання

Малады чалавек, якога падазраюць у спробе згвалтавання дзяўчыны ў пад'ездзе на вуліцы Шчорса ў Мінску, затрыманы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў РУУС Маскоўскага раёна сталіцы. Вядзецца раследаванне справы.

Як даведалася Еўрарадыё, зламыснік пражывае на вуліцы Розы Люксембург. Па словах адной з суседак мужчыны, яму прыкладна 21 год, ён старэйшы сын у шматдзетнай сям'і. Яго бацька знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі.

"Гэта быў самы непрыемны тып у нашым двары. І ў нашай кампаніі былі канфлікты менавіта з ім, таму што ён заўсёды быў хуліганам. Але я не ведаю яго імя, і мы не вітаемся, таму што гэта вельмі непрыемны чалавек", — распавяла Крысціна (імя змененае).

Па словах Крысціны, наўрад ці мужчына недзе працаваў — боўтаўся па раёне з сабе падобнымі персанажамі.

Нагадаем, позна ўвечары 5 верасня малады мужчына напаў у ліфце на дзяўчыну ў адным з пад'ездаў на вуліцы Шчорса. Дзяўчына змагла даць адпор зламысніку.

Міліцыя затрымала мінчука, падазраванага ў спробе згвалтавання

Фота: Fotolia і guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі