Міліцыя распаўсюдзіла відэа з дыскатэкі ў Гродне, на якой забілі мужчыну

Міліцыя распаўсюдзіла відэа з дыскатэкі ў Гродне, на якой забілі мужчыну

Міліцыя распаўсюдзіла відэа з дыскатэкі ў Гродне, на якой забілі мужчыну. Праваахоўнікі шукаюць дзвюх дзяўчат, якія могуць быць важнымі сведкамі па справе. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, іх просяць выйсці на кантакт з міліцыяй.

Еўрарадыё паведамляла, што бойка на дыскатэцы "Каму за 30" адбылася ў ноч з 3-га на 4 сакавіка. Паміж двума кампаніямі ўзнік канфлікт. Спачатку бойку спынілі ахоўнікі. Аднак пасля канфліктная сітуацыя ўзнікла ў фае будынка, 33-гадовы мужчына моцна стукнуў кулаком у галаву свайму апаненту. 46-гадовы мужчына ўпаў і ўдарыўся галавой аб бетон, неўзабаве памёр. Зламысніка затрымалі, у яго адносінах распачалі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі