Міліцыя: Пакуль невядома, калі мінскае метро адновіць працу (фота)

Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-афіцэр мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі:



“У міліцыю паступіла інфармацыя, што на некаторых станцыях могуць знаходзіцца падазроныя прадметы. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб перакрыцці руху метрапалітэна і працы станцый толькі на выхад. Для таго, каб праверыць, наколькі атрыманая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці”.



Па словах Ластоўскага, пакуль немагчыма сказаць, калі метро адновіць працу. У міліцыі раяць пасажырам выбіраць іншыя віды грамадскага транспарту.
 

Фотафакт: Аўтазакі ў цэнтры Мінска
 

Фота Арцёма Мартыновіча, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі