Міліцыя пачынае выпускаць затрыманых падчас акцыі ў Мінску

Міліцыя пачынае выпускаць затрыманых падчас акцыі ў Мінску

Міліцыя спрабуе зразумець, хто з затрыманых меў дачыненне да акцыі, а хто проста апынуўся на праспекце Незалежнасці і трапіў у зачыстку. Карэспандэнт Еўрарадыё Ілля Маліноўскі паразмаўляў са студэнтам, выпушчаным з Кастрычніцкага РУУС.

Паводле слоў хлопца, у раёне Акадэміі навук яго затрымалі і кінулі ў аўтазак. Унутры правялі ператрус. Потым, калі аўтазак запоўніўся, затрыманых адвезлі ў міліцэйскае ўпраўленне. Усіх паставілі ўздоўж сцяны і пачалі па чарзе абшукваць, браць адбіткі пальцаў.

"Тых, у каго нічога не знаходзяць, выпускаюць. Праўда, папярэджваюць, што будуць праблемы, — кажа студэнт. — Калі знаходзяць БЧБ-сімволіку ці яшчэ нешта такое — пакідаюць. У аднаго з затрыманых знайшлі нож".

Малады чалавек не пажадаў назвацца і не дазволіў сябе сфатаграфаваць.

З Кастрычніцкага РУУС працягваюць выходзіць затрыманыя. Дзяўчына з хлопцам распавялі, што ў гэта ўпраўленне прывезлі тры аўтазакі, прыкладна, па 20 чалавек у кожным — усяго каля 60 чалавек. Па іх словах, адпусцілі ўжо каля 6 чалавек. У некаторых была і сімволіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі