“Плошчу Якуба Коласа" адкрылі. У метро праходзілі вучэнні (фота, відэа)

У цэнтры Мінска чуваць сірэну, што абвяшчае пра надзвычайныя сітуацыі.

Інфармацыя пра татальную праверку з’явілася ўдзень 23 верасня ў сацсетках. Міліцыянты з металашукальнікамі мэтанакіравана правяралі ўсіх пасажыраў на станцыях “Уручча”, “Першамайская”, “Каменная горка”.

Па інфармацыі карэспандэнта Еўрарадыё Алеся Пілецкага, зараз яны правяраюць торбы на "Кастрычніцкай". На ўваходзе на станцыю стаіць машына "хуткай дапамогі" і дзяжураць людзі ў цывільным. Ля турнікетаў працуе прыкладна 10 супрацоўнікаў міліцыі ў форме, яны правяраюць нават тых, хто мае невялічкія пакункі.

Каля Філармоніі (станцыя метро "Плошча Якуба Коласа") стаіць джып МНС, а прама каля ўваходу з метро стаіць пажарная машына, у якой сядзяць ратавальнікі. Таксама стаіць мікрааўтобус "Крафтэр", з яго выйшлі людзі з сабакам і агледзелі пляцоўкі каля метро. Пасля дасталі анцівыбуховыя касцюмы і пабеглі на станцыю. Уваход у метро перагароджаны амапаўцамі.

Па стане на 16:00 станцыя метро "Плошча Якуба Коласа" перакрытая, на яе платформе нікога няма. На платформе за адной з калонаў бачны вялізны аранжавы прэдмет, верагодна, металічны.

У 16.45 станцыя "Якуба Коласа" ўжо працавала ў звычайным рэжыме

 

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі адмовіўся каментаваць Еўрарадыё гэтую інфармацыю.

“Interfax” са спасылкай на крыніцу, блізкую да службы бяспекі метро, піша, што не выключаная магчымасць міліцэйскіх вучэнняў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў афіцыйны твітар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях @112.by.

"Вучэнні праходзяць ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных. Метро гэта даказала", піша неафіцыйны твітар Міністэрства ўнутраных спраў @mvd_by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі