Мікалая Дзядка за кратамі асудзілі яшчэ на год

У магілёўскай турме №4 сёння скончыўся суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком. Ён мусіў выйсці на волю праз некалькі дзён, але суд прызначыў яму дадатковы год турэмнага зняволення. Таксама Дзядок мусіць адбыць тры дні свайго чатырохгадовага тэрміну, перадае Радыё "Свабода".

Палітвязня вінавацілі па 16 эпізодах парушэння турэмнага рэжыму. Пераважная большасьць гэтых парушэнняў — знаходжанне ў спартовых штанах або без майкі, перадае праваабарончы сайт "Вясна".

Нагадаем, што актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка асудзілі на чатыры з паловай года зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў траўні 2011 года. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Сярод іншых эпізодаў на судзе фігуравалі напад на расійскую амбасаду і кіданне кактэйляў Молатава ў турму на Акрэсціна. На судзе хлопец не прызнаў сваёй віны і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі