Мікалай Лукашэнка ёсць у тэлеграме, інстаграме і гуляе ў “Сталкера”

Журналісты даведаліся, што Мікалай Лукашэнка робіць у інтэрнеце

Журналісты даведаліся, што Мікалай Лукашэнка робіць у інтэрнеце / Віктар Талочка / "РИА Новости"

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова згадваў, што ягоны малодшы сын сядзіць у інтэрнэце і нават пераказвае яму, што там абмяркоўваюць. Але ягоных сапраўдных акаўнтаў у сацсетках дагэтуль ніхто не бачыў.

І вось што знайшлі журналісты “Настоящего времени” сумесна з расследавальніцкім праектам “Сістэма”. Іванаўскі дзяржаўны энергетычны ўніверсітэт імя Леніна ў Расіі апублікаваў на сайце спіс удзельнікаў канферэнцыі, што прайшла ў красавіку 2022-га. І ў ім ёсць Мікалай Аляксандравіч Лукашэнка, студэнт біяфака БДУ, 49-й групы. Менавіта па гэтых звестках можна ідэнтыфікаваць малодшага спадкаемцу дыктатара.

Мікалай Лукашэнка ёсць у тэлеграме, інстаграме і гуляе ў “Сталкера”
Коля Лукашэнка ў вайберы паставіў здымак ваколіц рэзідэнцыі / Скрыншот: "Настоящее время"

Цікава, што на здымках з канферэнцыі яго няма. Але ў табліцы пазначаная электронная пошта. Па ёй журналісты і знайшлі акаўнты Мікалая, а таксама нумар яго тэлефона з пяццю нулямі ў канцы.

У інстаграме шмат фэйкавых акаўнтаў Мікалая Лукашэнкі, але падобна, што арыгінальны ён выдаліў. У тэлеграме ягоны нік — “Нік”. Ён падпісаны на праўладную суполку “За Беларусь”.

У вайберы ў Мікалая замест партрэта на аватарцы стаіць карцінка палёў, знятых з вышыні птушынага палёту — відаць, з верталёта за кіламетр ад рэзідэнцыі яго бацькі “Азёрны”.

Мікалай Лукашэнка ёсць у тэлеграме, інстаграме і гуляе ў “Сталкера”
Коля выкладаў у інтэрнеце рашэнні школьных задач і адказваў на складаныя для некаторых пытанні / Скрыншот: "Настоящее время"

Нік 20121314 дзяліўся рашэннямі школьных задач у інтэрнэце. А яшчэ Мікалай, як і многія падлеткі (дый дарослыя) любіць камп’ютарныя гульні. Лукашэнка-старэйшы згадваў, што Коля гуляе ў танчыкі, але, як выявілася, яго яшчэ цікавіць гульня “Сталкер” — фантастычны хорар паводле матываў чарнобыльскага выбуху.

Чым Коля займаецца ў інтэрнэце — расследаванне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі