Месца Neuro Dubel на “Басовішчы” зойме гурт Znich

Месца сярод выступоўцаў сёлетняга “Басовішча”, якое вызвалілася пасля адмовы гурта Neuro Dubel, прапанавалі заняць пэган-металістам Znich.

“Мы прывязем стандартную праграму, але будуць і эксклюзіўныя моманты, — кажа лідар Znich Алесь Таболіч. — Па-першае, у нас змяніўся склад. Цяпер у нас грае бубнач некалі вядомага гурта Imprudence, бо Гарох не мае вольнага часу для творчасці. Ну, і басіст у нас новы, па мянушцы Burzum. Такім складам мы выступалі толькі на “Купальскім коле” ва Украіне. А па-другое, мы выканаем некалькі новых песень, так што, думаю, будзе цікава”.

Нагадаем, Neuro Dubel патлумачылі адмову ад удзелу ў “Басовішчы” адпачынкам гітарыста Уладзіміра Сахончыка і расійскімі гастролямі з Gods Tower другога гітарыста Віталя Абрамовіча.

Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2014” пройдзе 18-19 ліпеня ў памежным польскім мястэчку Гарадок. Апроч Znich, на фэсце можна будзе пачуць Krama, Re1ikt, :B:N:, "Тлушч", Лявона Вольскага, Nizkiz, IQ48 ды іншых.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі