Меркель абмеркавала з Пуціным міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы

Меркель абмеркавала з Пуціным міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы

Ангела Меркель абмеркавала з Уладзімірам Пуціным міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Deutsche Welle.

Кіраўніца нямецкага ўрада назвала негуманнай і непрымальнай "інструменталізацыю мігрантаў", якую ажыццяўляе афіцыйны Мінск. Яна заклікала расійскага прэзідэнта аказаць ціск на беларускія ўлады.

Мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы абвастрыўся ў апошнія некалькі дзён. Некалькі соцень мігрантаў спрабуюць нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы, каб адтуль далей адправіцца ў Германію. Каб стрымаць плынь нелегальнай міграцыі, Польшча павялічыла колькасць войскаў на мяжы да 15 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі