Менш за 10% беларусаў знаходзяць кваліфікаваную працу ў замежжы

Летась за аналагічны перыяд іх было каля 3 тысяч.

Асноўная частка мігрантаў з'ехала на працу ў Расію — крыху больш за 2 тысячы чалавек, астатнія — у ЗША, Нямеччыну і іншыя краіны. 1626 чалавек будуць выконваць некваліфікаваную працу, 658 — працаваць у сферы абслугоўвання, 222 — уладкоўваюцца ў якасці кваліфікаваных работнікаў, чатыры — на кіруючыя пасады, інфармуе БелаПАН.

Адзначым, што гэта афіцыйная інфармацыя. Насамрэч, беларусаў, якія працуюць у замежжы (асабліва ў Расіі), можа быць значна больш.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі