МАУ павялічвае колькасць рэйсаў з Кіева ў Мінск да 3 штодня

МАУ павялічвае колькасць рэйсаў з Кіева ў Мінск да 3 штодня

З 25 траўня па 22 верасня 2016 года авіякампанія “Міжнародныя авіялініі Украіны” (МАУ) павялічвае колькасць рэйсаў на лініі Кіеў – Мінск да трох штодня. Пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Рэйсы па маршруце Кіеў - Мінск - Кіеў ажыццяўляюцца самалётамі “Боінг-737” з двума класамі абслугоўвання — бізнес і эканамічным.

“У агульным 2016-ы праходзіць для МАУ пад знакам павелічэння частотнасці на многіх напрамках. Мы не маглі не ўключыць у гэты спіс Мінск, які на дадзены момант выконвае ролю асноўнага транзітнага пункта для вандроўнікаў паміж Украінай і Расіяй, - Расклад палётаў складзена такім чынам, каб максімальна пакрываць усе патрабаванні пасажыраў. Так, дабрацца да беларускай сталіцы і далей можна ў любы зручны час — раніцай, днём ці вечарам. Разам з тым нашы кліенты з Беларусі і Расіі могуць праз Мінск дабрацца ў Кіеў, а потым скарыстацца ўсімі перавагамі сеткі МАУ на Захадзе і Ўсходзе”, — паведамляе прэс-сакратар МАУ Яўгенія Сацкая.

Кошт квітка эканамічнага класа ў абодва бакі з улікам усіх збораў і падаткаў складае: з Кіева — ад 5 130 грыўняў (каля 202 долараў), з Мінска — ад 199,7 долараў ЗША. Кошты могуць вагацца ў залежнасці ад курса долара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі