Матчы "Порту" — БАТЭ і ПАОК — "Дынама" (Мінск) пакажуць у жывым эфіры
Трансляцыі запланаваныя на тэлеканале "Беларусь 2".
Нагадаем, барысаўскі БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў 17 верасня ў Партугаліі. Жывая трансляцыя матча "Порту" — БАТЭ пачнецца ў 21.40.
Мінскае "Дынама" правядзе першы матч у групавым раўндзе Лігі Еўропы 18 верасня ў Грэцыі. Жывая трансляцыя паядынка ПАОК — "Дынама" (Мінск) пачнецца а 22-й гадзіне.
Расклад матчаў мінскага "Дынама" ў Лізе Еўропы
Расклад матчаў БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў
Фота — Fotolia