Масква паведаміла, што на гэтым тыдні Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца двойчы

Масква паведаміла, што на гэтым тыдні Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца двойчы

Прэс-служба прэзідэнта Расіі ў панядзелак паведаміла, што на бягучым тыдні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца двойчы. Першая сустрэча яшчэ раней была запланаваная на 13 лютага. Кіраўнікі дзяржаў збяруцца ў Сочы, каб абмеркаваць найважнейшыя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх дачыненняў, а таксама "перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы". Беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка на мінулым тыдні заявіў, што 13 лютага мусяць быць вырашаныя праблемы нафта-газавай сферы, у тым ліку і падатковага манеўру, абмеркаваныя пытанні паставак у Расію беларускіх мяса і малака, "узаемных паставак тэхнікі".

Пра другую сустрэчу стала вядома толькі цяпер, яна прызначаная на 15 лютага. Прэс-служба Пуціна інфармуе, што сустрэча будзе прысвечана "культурна-гуманітарнай сферы". На яе прыбудуць міністры адукацыі, культуры, спорту. Адзначаецца, што "будуць абмеркаваныя канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах".

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 11.02:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі