Масавае затрыманне ўдзельнікаў фестываля пад Вілейкай

Фестываль з удзелам metal-hardcore, punk і punk-hardcore-гуртоў праходзіў 24 жніўня каля вёскі Асіповічы. На яго з'ехаліся маладыя людзі з розных гарадоў Беларусі.



Як паведаміла БелаПАН адна з удзельніц фестывалю, гамяльчанка Жанна Міхеева, прыкладна ў 19.00 на фестывалі раптам з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і ДАІ. "Гуртам давялося згарнуць выступы, а ўдзельнікаў фестывалю пачалі затрымліваць і везці ў Вілейскі РАУС, прычым не тлумачачы за што. У міліцыянтаў не было бэйджаў, іх прасілі прадставіцца, патлумачыць прычыну затрымання, але ўсё марна", — распавяла дзяўчына.



Паводле яе слоў, удзельнікаў фестывалю везлі на некалькіх аўтамабілях, а потым прыехаў і аўтазак.



Жанна Міхеева дакладна не ведае, колькі людзей забралі ў міліцыю. Паводле яе слоў, на фестывалі прысутнічала каля 400 чалавек, затрымалі прыкладна 100-150.



У Вілейскім РАУС БелаПАН пацвердзілі затрыманне маладых людзей. Аднак на пытанне аб колькасці затрыманых заявілі, што гэтая інфармацыя з'яўляецца "службовай". Па словах дзяжурнага, маладыя людзі затрыманыя за ўчыненне адмiнiстрацыйных правапарушэнняў, якіх менавіта — не ўдакладнілі.
 


Фота — bymedia.net

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі