Марціна Наўрацілава ажанілася з былой "Міс СССР"

Экс-тэнісістка Марціна Наўрацілава 15 снежня ажанілася са сваёй даўняй партнёркай, расіянкай Юліяй Лемігавай, у Нью-Ёрку.

Чэшка, якая пераехала ў ЗША, Наўрацілава выйграла турнір ва Уімблдоне ажно дзевяць разоў. Яна была першым чалавекам, які выйграў гэты турнір шэсць разоў запар. Таксама Наўрацілава стала першым знакамітым спартоўцам, які адкрыта абвясціў пра сваю бісэксуальнасць.

58-гадовая Наўрацілава і 42-гадовая Лемігава падтрымліваюць адносіны з 2009 года, адзначае Радыё "Свабода". Сёлета ў верасні Наўрацілава зрабіла прапанову шлюбу сваёй сяброўцы на вялікім экране тэніснага стадыёну "Артур Эш" у Нью-Ёрку падчас турніру US Open.

Юлія Лемігава — расійская прадпрымальніца і былая мадэль. Яна была "Міс СССР" у 1990 годзе і заняла другое месца на конкурсе "Міс Сусвет" 1991 года.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі