Малдова можа адмовіцца ад пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС

Малдова можа адмовіцца ад пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС

Малдова можа ануляваць пагадненне аб Асацыяцыі з ЕС, падпісанае ў 2014 годзе. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Ігар Дадон падчас візіту ў Маскву. Ад аасацыяцыі з Еўрасаюзам Малдова можа адмовіцца, калі будзе распрацаваная "дарожная мапа" супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС).

Па словах Дадона, якія перадае interfax.by, маленькім краінам цікавей супрацоўнічаць з такімі арганізацыямі, дзе іх меркаванне ўлічваецца. На яго думку, гэтым характарызуецца ЕАЭС. А ў Еўрасаюзе рашэнні прымаюцца ў залежнасці ад пэўных паказчыкаў краін. "Гэта значыць, вялікія краіны могуць дамовіцца, а маленькія краіны абавязаны гэтыя правілы выконваць. Іх меркаванне ніхто не спытае. Калі вялікія краіны прынялі рашэнне, то ўсе астатнія абавязаны яго выконваць", — патлумачыў прэзідэнт Малдовы сваю думку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі