Максім Знак гатовы пачаць галадоўку

Максім Знак гатовы пачаць галадоўку

Юрыст і сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Максім Знак, узяты пад варту, можа пачаць галадоўку. 

"Калі на працягу бліжэйшых дзён гэтае непаразуменне не вырашыцца і калі майму падабароннаму будзе выстаўленае абвінавачванне, падстаў для якога мы не бачым, Максім Знак мае намер абвясціць галадоўку", — паведаміў парталу TUT.by яго адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Максім Знак і Марыя Калеснікава ўзятыя пад варту як падазраваныя па крымінальнай справе аб спробе захопу ўлады. Яны змешчаныя ў СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску. Падазраваным па гэтай справе праходзіць і юрыст Ілля Салей, якога таксама затрымалі 9 верасня. 

Лаеўскі ўпэўнены, што пераслед яго падабароннага павінны спыніць, а самога Знака — выпусціць з-пад-варты. 

"Павінен падкрэсліць, што дзейнасць Максіма Знака ў рамках Каардынацыйнайга рады і штаба Бабарыка ажыццяўлялася ў якасці адваката ў парадку аказання юрыдычнай дапамогі. Усе яго заявы, звароты, каментары былі публічнымі, празрыстымі, іх змест быў абсалютна законным і не нес у сабе нейкіх незаконных намераў. Таму ў такіх дзеяннях не можа быць складу злачынства", — заяўляе адвакат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі